Гадзіньнік пэрыядычна пераводзіцца наперад на 20-25 хвілін

Здесь обсуждаются все вопросы, не попадающие под другие категории
booxter
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1427
Зарегистрирован: 04 апр 2004, 21:04

Гадзіньнік пэрыядычна пераводзіцца наперад на 20-25 хвілін

Сообщение booxter »

Сыстэмны гадзіньнік пэрыядычна (не кожны рэбут) пераводзіцца наперад. Прычым зразумець, чаму, я не магу. Наладжваю гадзіньнік у БІОСе, гружу празь ліло Генту, лагінюсь, date не супадае з рэальным. Пэрыядычна падчас працы сыстэмы гадзіньнік таксама пераводзіцца наперад. Прычым dmesg нічога ня піша.
Кернэль 2.6.7 vanilla, гадзіньнік пастаўлены на UTC, перавод на local не дапамагае. Мац.плата Epox EP-8K7A. Працэсар Athlon XP 1700+. Ніякіх зьменаў (нават кернэля, жалеза) не праводзілася. Акрамя толькі перазбору глібс 2.3.4. Вінда ХП не пераводзіць гадзіньнік. У каго якія прапановы?

Аватара пользователя
Andrej Ramaszeuski
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 507
Зарегистрирован: 28 ноя 2003, 11:42
Откуда: Pardubice, CZ
Контактная информация:

Сообщение Andrej Ramaszeuski »

Запускаць ntpd
Linux is like a wigwam: no Windows, no Gates and Apache inside.

booxter
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1427
Зарегистрирован: 04 апр 2004, 21:04

Сообщение booxter »

А калі сыстэма звычайна не ў нэце. Пэрыядычна толькі дыялап. А гэта можа быць афлайн на 2-3 дні. Жыць столькі часу зь няправільнымі наладкамі?

Аватара пользователя
Andrej Ramaszeuski
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 507
Зарегистрирован: 28 ноя 2003, 11:42
Откуда: Pardubice, CZ
Контактная информация:

Сообщение Andrej Ramaszeuski »

booxter писал(а):А калі сыстэма звычайна не ў нэце. Пэрыядычна толькі дыялап. А гэта можа быць афлайн на 2-3 дні. Жыць столькі часу зь няправільнымі наладкамі?
Жах. Лінукс у афлайну...
Паспрабаваць новы акумулятар на motherboard
Linux is like a wigwam: no Windows, no Gates and Apache inside.

booxter
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1427
Зарегистрирован: 04 апр 2004, 21:04

Сообщение booxter »

Дык у мяне ж не зусім час падае, а толькі пераводзіцца ўперад на 20-25 сэкундаў. Да таго ж Вінда працуе нармальна

sergei_d
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 222
Зарегистрирован: 05 авг 2004, 21:26

Сообщение sergei_d »

booxter писал(а):Дык у мяне ж не зусім час падае, а толькі пераводзіцца ўперад на 20-25 сэкундаў. Да таго ж Вінда працуе нармальна
Было нешта падобнае, але з мiнутамi (sic!) -- у ALT Linux Sisyphus i SuSE 9.0. У SuSE 9.2 ужо няма. Што, адкуль, i чаму -- не разумею. Windows працуе нармальна. %(

Foxx
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 435
Зарегистрирован: 03 апр 2004, 17:05
Контактная информация:

Сообщение Foxx »

таж фигня была в 9.2, с минутами
победил сам не знаю как.
просто мистически все стало само собой на свои места. (не ну то, что какие-то пакеты инсталялись, в расчет не беру, а зря...)

booxter
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1427
Зарегистрирован: 04 апр 2004, 21:04

Сообщение booxter »

Праблема вырашана выдаленьнем файла /etc/adjtime, у якім я знайшоў тэкст a-la 26.356, што напомніла мне мае 25 хвілінаў. Пасьля рэбута ў гэтым файле было 0.0000=> час не падводзіцца наперад кожным рэбутам.
Да гэтага часу не зразумеў, як гэтыя лічбы зьявіліся ў файле, бо на /etc у мяне стаіць Генту-абарона канфіг. файлаў.

Ответить