1. Як наладзіць дадатковыя кнопкі на клявіятуры пад Лінух? Як наладзіць іх на запуск праграмаў? Як зрабіць гэта стандартнымі сродкамі Іксоў? Я ведаю кейкоды кнопак і магу наладзіць іх на выдачу стандартных кнопак ціпа F1,F2 etc . А як зрабіць, каб пасьля націсканьня кнопкі у мяне запускаўся які-небудзь
amixer sset PCM,0 mute/unmute?
Карыстаюся xfce4, але там у наладках на клаву сьць мажлівасьць забіндзіць толькі 10 кнопак. А як астатнія? (У мяне іх недзе каля 30).
Можа хто ведае лінкі на хаўту ці ведае мэтодыку?
Клявіятура расейскага вытворцы Defender Luna 2080.
2. Як наладзіць на працу кнопкі, якія не выдаюць кейкодаў? Напрыклад, на клаве ёсьць кола, якое можа працаваць як мыш. На /dev/input/input0 можна прачытаць сымбалі падчас націсканьня гэтых кнопак.
Падчас юзаньня клавы заўважыў прыкольную фігню: некаторыя кнопкі (напрыклад Power і Mute) генэраць аднолькавыя кейкоды. Пры тым Вінда неяк распазнае іх па-рознаму... Куды капаць?