Адрэдагаваць файл /etc/X11/xorg.conf, каб ён у адпаведным месцы змяшчаў такія радкі:
Option "XkbRules" "xorg"
Option "XkbModel" "pc104"
Option "XkbLayout" "by(latin),by,ru(winkeys),pl"
Option "XkbOptions" "grp:caps_toggle,grp_led:caps"
Наколькі ведаю, найбольш распаўсюджаны расклад клавіятуры - pl. Але ёсць яшчэ pl2 (здаецца, праграмісцкі расклад, без зруху стандартных сімвалаў англійскага раскладу).
Удакладняю пытанне:
Калі зроблена раскладка pl, як набраць спецыяльныя літары.
Напрыклад: "с" з рысай зверху. У вінде гэта Alt+Ctrl+адпаведная клавіша.
Паглядзець як выглядаюць літары можна на сайце linux.pl.
Наколькі я ведаю, у pl яны размешчаны на слэшы, q, дужках і г.д.
Хаця я магу блытаць гэты расклад з pl2. Калі я блытаю, тады гэтыя літары можна набіраць як і ў беларускім лацінскім раскладзе (з AltGr - правым Alt-ам + адпаведная літара: Z, S і г.д.).