Хачу адной файнай дзяўчыне паставіць openSUSE 11.1 (бо гэты дыстрыбутыў збольшага ведаю). Але вось праблемка: у яе Інтэрнэт — праз Cosmos TV, а я ня ведаю, як даць рады, бо сам маю GPRS і EV-DO (і тое дагэтуль не зусім разумею, як такі здолеў падключыцца

http://www.linux.by/wiki/index.php/FAQ_Net
http://www.linux.by/wiki/index.php/FAQ_ADSL
але нават не магу зразумець, які зь іх для гэтага выпадка.
Спрабаваў шукаць праз Гугл нешта тыпу “Cosmos TV Internet Linux”, але нічога ўцямнага не знайшоў.
Можа, хто накіруе ў патрэбным напрамку?