Па далучэньні да Інтэрнэту паставіў на свой кампутар ntpd.
Але маю зь ім адную праблему - калі nptd стартуе раней за інтэрнэт-далучэньне (гэта сталая сытуацыя, бо ntpd запускаецца праз init падчас загрузкі, а далучэньне я пускаю рукамі), тады ён не жадае сынхранізавацца, дапокі яго не перазапусьціш; у логах няма ніякіх зьвесткаў пра хаця б спробы дабіцца сэрвераў дакладнага часу.
____________________________________________________________
Так, я магу паставіць далучэньне да правайдэра ў загрузку раней за старт ntpd, але, па-першае, не хачу; па-другое, цікава, чаму ж ён гэтак дзіўна сябе паводзіць і як з гэтым змагацца.