Страница 2 из 7
Добавлено: 01 июн 2006, 11:59
booxter
Добрая ідэя. Цікава, што скажуць таварышы мадэратары і адмін сайта?:-)
Добавлено: 01 июн 2006, 12:18
Llama
м... здаецца існуюць беларускмоўныя скіны да phpBB ці нешта накшталт гэтага.... А калі няма - то можно і перакласці.
Добавлено: 01 июн 2006, 12:52
booxter
http://rostra.info/temp/belorussian_phpbb.rar
Вось гэта павінна падыйсці. Але там пераклад трэба паправіць, бо ён уяўляе сабой мяшанку класічнага і афіцыйнага правапісу.
Добавлено: 01 июн 2006, 20:54
Roger Enrasson
Ізноў-такі прыйдзецца дзве веткі рабіць... ))
Не, я згодзен, і, чэсна кажучы, я быў бы рады, але, баюся, не так-та лёгка перакладаць будзе - я не ведаю ўсіх гэтых камп'ютарных тэрмінаў, а ў маім слоўніку няма... Ды і экзамены ў мяне зараз! можа, ў канцы лета (калі ўсё ўжо не будзе зроблена)) далучуся...
Добавлено: 02 июн 2006, 09:51
booxter
Усё не будзе зроблена нават і да наступнага лета. Гэта ж _працэс_:-)
Пакуль прапаную Вам хаця б паставіць сабе беларускую мову стандартнай. Ну і bug-report-ы мне перыядычна высылайце:-)
Добавлено: 02 июн 2006, 11:10
Roger Enrasson
Гм... добра, але адкуль там спампоўваць ужо існуючы пераклад? Я ж лакаль-та сабе пастаўлю, але КДЕ не ведае мовы... Так што карысці ад гэтага, на мой погляд, мала...
Оффтоп: Затое магу паставіць македонскую - падабаецца яна мне. )))
І (о, зараз мяне навучаць!))) багрэпорты як рабіць увогуле? Тым чынам, што КДЕ па дэфолту прапануе?
Добавлено: 02 июн 2006, 11:51
booxter
1. Стаў мову з SVN. Інструкцыі я пісаў. Глядзі вышэй.
2. "Багрэпарты"?:-) Проста пішы мне лісты са знойдзенымі памылкамі (указвай, якая праграма, дакладны тэкст памылкі, правільны варыянт).
Добавлено: 04 июн 2006, 11:54
Berserker
Booxter, абавязкова далучуся, але спачатку трэ скончыць пераклад xchat. Усе жадаючыя ўжо зараз могуць спампаваць po і зрабіць gmo:
Код: Выделить всё
wget http://index.kaven.neolocation.net/po/xchat-2.6.2/be.po.gz
gunzip be.po.gz
su -c 'msgfmt -o /usr/share/locale/be/LC_MESSAGES/xchat.mo be.po'
LANG=be_BY.CP1251 LANGUAGE=be_BY.CP1251 xchat
Пераклад павінен падыйсці і да версіі 2.6.1 (акрамя "Preferences...", якое раптоўна стала "_Preferences.."), іншыя версіі не правяраў.
Добавлено: 04 июн 2006, 11:57
booxter
Не бачу сэнсу ў наступным радку:
LANG=be_BY.CP1251 LANGUAGE=be_BY.CP1251 xchat
А пераклады ад ЛЮБЫХ версіяў падыходзяць. Проста тады там, дзе адсутнічае адпаведні к, няма перакладу. Але гэта рэдка бывае паміж 2.6.2 і 2.6.1.
ЗЫ: вялікі дзякуй за пераклад! Далучайся і да мяне:-)
Ben, I need help!
Добавлено: 04 июн 2006, 12:20
booxter
Тут была крытыка:-)
Добавлено: 04 июн 2006, 12:21
Berserker
Не бачу сэнсу ў наступным радку:
LANG=be_BY.CP1251 LANGUAGE=be_BY.CP1251 xchat
Гэта калі нехта захоча пабачыць, як жа xchat выглядае па-беларуску, калі асноўная лакаль не be_BY.
Добавлено: 04 июн 2006, 12:24
booxter
CP1251 недарэчы тут, бо гэта не стандарт даўно для большасці сучасных дыстрыбутываў. UTF-8 ІМО будзе лепей.
Добавлено: 05 июн 2006, 15:45
mend0za
апошняе слова па мове за X-Stranger'ом
ён i будзе вырашаць, якая мова будзе на linux.by
я не вызначыуся па гэтым пытаньнi
Добавлено: 05 июн 2006, 15:54
Llama
mend0za, ІМХО беларуска маова павінна тут быць зацяб як альтэрнатуўная. Наконт таго ці патрэбна рабіць яе дэфолтнай... Я ня ведаю нават - трэба запытацца. Але калі ёсць магчымасць дадць BY да спісу альтэнатыў - то гэта патрэбна зрабціь. Іншая справа, што абыякі пераклад ставіць таксама нельга- можно браць наркамаўку, трашкевіцу, але абодзьве адразу і не трасянку.
Добавлено: 06 июн 2006, 10:12
booxter
Llama, будзе воля X-Stranger-а - я зраблю неабходныя пераклады. І на класічны правапіс, і на "школьны", і нават магу на лацінку (але тут будуць траблы з тым, што сайт працуе праз CP1251):-)