Страница 2 из 2

Добавлено: 19 июн 2006, 08:35
bobrik
Мабыць лягчэй перавесьцi увесь скрыпт на баш, каб хутчэй было?
Толькi вось не ведаю, як так з regexp'амi?

Добавлено: 19 июн 2006, 15:22
Dzmitry
З майго пункту гледжання, патребна паглядзець у бок i8k-utils (падтрымка лаптопау Dell у Linux). Там прысутнiчае кiраванне гукам пры дапамозе спецыялных клавiш, прадугледжаных вытворцай. У якасцi мiкшэра выкарыстоeваецца той жа amixer. Так сама, прысутнiчае графiчнае адлюстраванне змянення узроуня гучнасцi, але напiсана усё на ci. Спадзяюся, што гэта дапаможа.

Добавлено: 19 июн 2006, 22:56
Victor Gr.
Dzmitry, дзякуй вам за парады!
Спампаваў, усталяваў, але запусціць не атрымалася - не хапае яму файла /proc/i8k, здаецца. Напэўна створана выключна для лаптопаў Dell.

Але, мабыць мае сэнс паглядзець зыходныя файлы, як там усё гэта створана...

Добавлено: 19 июн 2006, 23:07
bobrik
Няма такiх кнопак у табе :)
Трэба пакурыць сарцы....

Добавлено: 20 июн 2006, 01:06
Victor Gr.
Мабыць прасцей разабрацца з рэг.вырамі grep ці sed ды дапрацаваць volume.sh? :)

Нажаль, прыклад пана Berserker-а ў мяне не запрацаваў, колькі я не пытаўся.

Добавлено: 20 июн 2006, 10:18
Dzmitry
Мабыць прасцей разабрацца з рэг.вырамі grep ці sed ды дапрацаваць volume.sh?
Нажаль, прыклад пана Berserker-а ў мяне не запрацаваў, колькі я не пытаўся.
Шаноуныя, а хто з вас уважлiва глядзеу man amixer? Там жа усе гэта прысутничае!
Напрыклад, запiс выгляду

Код: Выделить всё

amixer set 'PCM',0 10%+
павялiчвае узровень на 10% а такi ж запiс з (-) памяньшае. Замест PCM у двукоссi можа знаходзiцца iмя iншага параметра.

Нiякiя рэг. выраза навогул непатрэбныя. Усё прасцей. Нам не патрэбны яшчэ адзiн веласiпед, гэта зроблена раней за нас.

Добавлено: 20 июн 2006, 10:37
bobrik
Лета, пара новых веласiпедау... xosd на густ можна прыкруцiць.

Добавлено: 20 июн 2006, 10:56
Victor Gr.
Dzmitry, што ж, дзякуй ;)

Я глядзеў, праўда. Але не бачыў гэтая магчымасці ).

Добавлено: 20 июн 2006, 11:31
Dzmitry
Victor Gr. , няма за што. Прапанаю не спыняць гэтую цiавую распрацоуку.
xosd на густ можна прыкруцiць
Магчыма. Для тых хто выкарыстоувае xmms гэта здаецца прасцей (бо плагiн icнуе). Але, калi уважлiва чытць дакумэнты, магчыма зрабiць кiраванне адлюстраваннем узроуня гучнасцi i праз скрыпт Victor'а. Пры дапамозе, напрыклад, osd_cat.
Зьвярнiце увагу на гэтую спасылку: http://www.ignavus.net/software.html

Добавлено: 20 июн 2006, 15:46
bobrik
Мне так вельмi зручна кiраваць amarok'ам праз яго камбiнацыi, але не кедамi адзiнымi (у параунанне з веласiпедамi)....

Добавлено: 20 июн 2006, 16:37
Victor Gr.
У маім папярэднім perl-скрыпце кіравання гучнасці я дадаў радок атабражэння гучнасці osd так:

Код: Выделить всё

osd_cat -p bottom -o 100 -A center -c green -s 0 -b percentage -P $new_volume -T \"VOLUME $new_volume\ %" -d 3 -f -*-courier-*-r-*-*-48-*-*-*-*-*-*-cp1251 -a 0
Такім чынам, калі нам вядомы новы ўсталяваны ўзровень гучнасці ($new_volume), мы перадаем праграме osd_cat (з пакета xosd) патрэбныя параметры.

Усё працавала, акрамя...

Атрымліваецца так, што даўжыню атабражэння мы можам рэгуляваць у параметру -d (3 сек.). Але, калі мы некалькі разоў змяняем гучнасць, паказанні накладваюцца адзін на аднаго.

Як чысціць экран я не знайшоў, і адзінае выйсце - гэта перад гэтым радком прыбіваць усе папярэднія osd_cat-ы.

Код: Выделить всё

killall osd_cat
Але з-за гэтага атрымліваецца не прыгожа, мільгае.
І ўсё роўна трэба ведаць бягучы узровень гука, таму прапаную звярнуцца да другіх праграм.

Так, пакуль мой новы конфіг для xbindkeys такі:

Код: Выделить всё

.xbindkeysrc

# turn on/off mute ("Pause Break" button)
"amixer set 'PCM' toggle"
    m:0x10 + c:110
    Mod2 + Pause

# increase volume (Ctrl+PageUp)
"amixer set 'PCM' 5%+"
    m:0x14 + c:99
    Control+Mod2 + Prior

# decrease volume (Ctrl+PageDown)
"amixer set 'PCM' 5%-"
    m:0x14 + c:105
    Control+Mod2 + Next

Добавлено: 20 июн 2006, 16:55
Dzmitry
Паспрабуй дадаць напрыканцы скрыпта sleep() i затрымай на 3 сек. Тады скрыпт будзе працаваць пакуль osd адлюстроувае узроунi. Марудней будзе змяняцца гучнасць, але непатрэбна забiваць osd_cat.

Добавлено: 21 июн 2006, 00:31
Berserker
Паўгады таму я пісаў менавіта такі скрыпт. Вось URL:

http://index.kaven.neolocation.net/work ... rplusminus