Berserker,
Llama, я не мог фізычна. Папярэднія пераклады занялі тры ночы па 2-3 гадзіны сну.
Berserker, дзякуй.
Llama не сумуй, бывае. Дапамога трэба?
Прапаную удзельнікам перакладу выпіць піва, калі яго апрувнуць.
Калі не апрувнуць - таксама.
Па тэрміналёгіі:
калі б было больш часу, зразумела ж -- зрабілі б спачатку сінхранізацыю выразаў. І заадно граматыкі (я за тарашкевіцу, але памятаючы вікіпэдыйныя скандалы, вырашыў не рызыкаваць рэпутацыяй MLUG
-- давялося таптацца па горлу ўласнае песьні)
Карацей -- калізіі непазбежныя, можа нават не варта імкнуцца да 100% супадання тэрміналёгіі па ўсім інсталятары. Галоўнае для таго хто будзе вычтваць (
Andrei (admin), ты -- як майнтэйнер!) гэта дамагчыся, каб не было яўных касякоў, якія могуць заблытаць карыстальніка. Найперш гэта тычыцца межаў раздзелу. Калі суседнія месагі перакладаюцца з рознай тэрміналёгіяй.
Пры перакладзе я апрэч уссяго карыстаўся прынцыпам кампрамісу паміж 1) моўнай чытэльнасьцю і 2) тым, чаго чакае тэхнічны спецыяліст (а той хто усталёўвае debian -- як мінімум лічыць сябе такім.)
З гэтай прычыны катэгарычна супраць (даруй) loader=запускальнік, хаця гэта й гучыць прыгожа з пункту погляду марфалёгіі. Інжынер чакае звестак пра загрузчык. А запускальнік ён хутчэй праасацыюе са словамі starter, wrapper, launcher.
У прынцыпе гэта тэма для асобнае дыскусыі, на будучыню давайце завядем wiki.
Мае ўзоры тэрміналёгіі:
(тое што заканчваецца на ing - назва працэсу. тое што мае форму інфінітыву -- назва этапу. Паміж імі варта утрымліваць розьніцу, але яе адсутнасьць -- значна меншае зло чым ужытак формаў дзеяслову кшталту "Раблю нешта" на месцы назваў этапу)
to mount - мацаваць
to unmount - адмацаваць
configuring - настройка
scanning - прагляд
mirror - люстэрка
media - носьбіт
device - прылада
partitioning -- перадзел дыску - як працэс/этап
partition -- раздзел (дыску) - як аб'ект сістэмы.
filesystem X on Y on /dev/hda -- файлавая сістэма Х у раздзеле Y на /dev/hda
device file /dev/* - файл прылады
load - загрузка
loader - загрузчык
bootable system -- сістэма, здольная загрузіцца
bootable partition -- загрузачны раздзел
flag "bootable" -- знак "загрузачны"
primary/secondary -- не перакладаю 1) каб не блытаць інжынераў 2) каб пазьбегнуць таўталёгіі (першасны раздзел у першым падзеле першаснага IDE дыску -- брр)
master/slave -- не перакладаю
core packages -- падмурак (каб ня блытаць з base system)
installation - устаноўка
hardware - усталяваньне
installer -- загрузчык, праграма загрузкі
select - пазначыць
define - вызначыць
choose - абраць
be able to choose either eat or drink: мець магчымасць або выпіць або пад'есці.
enter new password - вызначыць новы пароль
non-free - зняволеныя праграмы
PS
У кароткае -- мая старая асабістая хвароба. Жонка шмат што выправіла, але ня ўсё