Страница 4 из 7

Добавлено: 03 сен 2006, 09:13
booxter
Для хімічных слоў ёсць адпаведныя папяровыя хімічныя слоўнікі, дапаможнікі і падручнікі на беларускай мове:)
Яшчэ ёсць руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі для stardict.

Добавлено: 03 сен 2006, 10:27
Firestorm
booxter писал(а):Для хімічных слоў ёсць адпаведныя папяровыя хімічныя слоўнікі, дапаможнікі і падручнікі на беларускай мове:)
Яшчэ ёсць руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі для stardict.
Планую як раз ўзяць дадатковыя слоўнікі ў бібліятэцы, зараз ужо ёсць англа-рускі палітэхнічны слоўнік, трэба знайсці там жа яшчэ і англа-беларускі, калі ёсць.

Наконт слоўнікаў для stardict, так я як раз ім і карыстаюся, магчыма патрэбна толькі яшчэ слонікаў у базу дадаць...

Добавлено: 03 сен 2006, 14:23
booxter
Зусім нядаўна быў надрукаваны "Ангельска-беларускі слоўнік". Можна паглядзець у кнігарнях. Праўда, у бібліятэцы наўрад ці можна такую літаратурку новенькую ўзяць:(

Добавлено: 03 сен 2006, 15:09
Firestorm
booxter,

У нашым універсітэце свая навуковая бібліятэка, там вельмі хутка з'яўляюцца паддобнага роду кнігі. Нажаль іх нельга браць на дом, але магчыма працаваць з імі ў чытальнай зале.

Добавлено: 04 сен 2006, 12:33
booxter
Як табе сказаць;-)
Слоўнік,здаецца, быў выдадзены на "нячэсным" правапісе, а таму яго можна і не знайсці. Хаця;-)

Добавлено: 04 сен 2006, 20:49
Firestorm
Вось зрабіў пераклад некалькіх файлаў. А куды гэтыя файлы дасылаць?

Добавлено: 04 сен 2006, 21:59
Serzh
Мне

Добавлено: 04 сен 2006, 23:22
booxter
Так! Наогул, можаце лічыць, што тав. booxter пакінуў пасаду Найстарэйшага Брата працэсу перакладу kde, а пакінуў за сабою месца Team Admin проста з бюракратычных прычынаў, ну і яшчэ калі хто захоча паскардзіцца на serzh-а:)

Добавлено: 05 сен 2006, 07:02
Firestorm
booxter писал(а):Так! Наогул, можаце лічыць, што тав. booxter пакінуў пасаду Найстарэйшага Брата працэсу перакладу kde, а пакінуў за сабою месца Team Admin проста з бюракратычных прычынаў, ну і яшчэ калі хто захоча паскардзіцца на serzh-а:)
:) :) :) :) :) :) :) :)

Добавлено: 06 сен 2006, 15:37
Serzh
Выпусціў адноўленыя пакеты ад 06.09.2006
http://forum.linux.by/viewtopic.php?t=8156

Добавлено: 06 сен 2006, 18:15
Firestorm
serzh,

А такое пытанне: наколькі часта аднаўляецца рэсурс http://l10n.kde.org/stats/gui/trunk/be/ ... /index.php?

Я даслаў табе перакладзеныя файлы, але не ўбачыў у спісе змяненняў на конт працэнтаў пераклада. Я было 0% так і ёсць... :( Людзі ж убачаць, што нічога не перакладзена і пачнуць перакладаць. Навошта яшчэ раз рабіць пераклад?

Добавлено: 06 сен 2006, 20:42
Serzh
Аднаўляецца кожны дзень, але пасля таго як ты мне даслаў яшчэ патрэбна праглядзець твой пераклад, каб быў правільна напісаны. Толькі пасля прагляду ідзе на i18n.kde.org. Каб рабіць працу толькі адзін раз патрэбна дамаўляцца са мной.

Добавлено: 06 сен 2006, 21:55
Firestorm
serzh,

Зразумела ;)

Добавлено: 07 сен 2006, 10:04
Firestorm
Як перакладаецца падобнае:
S&earch

Знак & застаецца ў перакладзеным слове, або гэта проста ключ?

Добавлено: 07 сен 2006, 23:54
Serzh
Яго можна выдаліць.