Ну, а если вы ставите политические цели быть в оппозиции в т.ч. и к нынешней системе минобра, то так и напишите, нечего людям голову дурить.
Палітычныя мэты? А пры чым тут адно да другога? Выбачайце, а ці не памыліліся вы форумам, здаецца тутака гаворка пра адукацыю. Дарэчы СВАБОДНУЮ. Адкажыце, прычым палітычныя мэты да адукацыі на вольных рэйках? Ці ў вас проста фобія ўсяго што не маінстрым сёняшняй палітыкі гэтых уладаў?
mend0za тутака выказаў свой крытычны пункт погляду на гэты праект, да тагож я яго таксама падзяляю, але мае палітычныя перавагі не маюць да гэтага ніякага дачыненьня. Рэальнасьць гэткая, што _праграмны сэктар ІТ_ у _любой_ дзяржаве збольшага будзе закальцаваны сам на сябе. А, у нас да таго ж, КПД яго для дзяржавы цалкам (па прыкладзе ўзгаданых Кітаю й Індыі) будзе даволі малы, па шэрагу чыньнікаў.
Першы з якіх - гэтая галіна толькі разьвіваецца і для канкурэтнай здольнасьці увесь прыбытак мусіць быць вернуты ў якасьці заробкаў і аплаты паслугаў сувязі, абсталяваньня і інфраструктуры (Трэба таксама ўлічваць наш халодны клімат, што зноўжа падвышае выдаткі на ўтрыманьне інфраструктураў, хаця гэта й характэрна для любой галіны прамысловасьці нашай краіны.), і гэта з улікам таго што заробкі з аднаго боку мусяць неяк стымуляваць і перашкаджаць аддтоку спэцыялістаў у краіны з больш разьвітым ІТ(хутчэй з большымі заробкамі), а з іншага боку мусяць быць малымі , бо ў рэшце зь іх складаецца канчатковы кошт паслугаў для замоўцы, а тутака мы мусім канкураваць з тымі ж індыйцамі дзе:
а) значна меншыя заробкі і патрэбы
б) большая колькасьць распрацоўнікаў (адсюль меншая верагоднасьць зрыву тэрмінаў пастаўкі)
в) больш разьвітая інфраструктура ІТ
б) лепшыя вонкавыя камунікацыі з замоўцам
в) 100% веданьне распрацоўнікамі мовы замоўцаў (то бок ангельская)
Ну і калі яшчэ можна тутака неяк балянсаваць шукаючы аптымальныя крокі, дык другі чыньнік - палітычна-эканамічны стварае шчэ больш моцныя перашкоды. Асноўнае тут _адсутнасьць_, нават поўная адсутнасьць _правілаў гульні_ на рынку. А у выпадку ўзгаданай г.з "Сіліконавай Долінай" яшчэ фактычнае кіраваньне вашым бізнэсам вышэйшым ворганам назіраньня таго тэхнапарку. У нас _неправавая_ дзяржава, і гэта факт.
Трэці й найгоршы для ВОЛЬНАГА ПЗ - ідэалёгія, і менавіта дзяржаўніцкая. Памкненьне дзяржавы ў стварэньні шэрай падпарадкавальнай масы, не здольнай да творчай дзейнасьці , а толькі да выкананьня загадаў. Трэба зазначыць, што гэтым памкненьнем дзяржава надзеленая apriori, але менавіта зараз і у нас яно набрала найвялікшыя абароты. А ў адрозьненьне ад Кітаю ды Індыі, праграмаваньне ў нас у большай ступені Art чымсьці Craft, таму падобнае будзе спрыяць толькі адтоку высокакваліфікаванага пэрсаналу.
Гэта было ўсё тое што датычнае КД. А зараз вернемся да адукацыі.
Глядзім уважліва сюды "Информатика должна быть свободной. От предрассудков." Спрабуем зразумець... Ад інфарматыкі, ўвогуле, трэба абстрагавацца да адукацыі цалкам. Гэта зразумела. Але што ёсьць свабода? Зазірнем у гісторыю, зусім недалёка... у эпоху "Рэнісансу", у часы першых унівэрсітэтаў і зірнем на клясычную інівэрсітэцкую адукацыю. У адрозьненьне ад сёняшняй адукацыі, мэтай якой (дэ факта) есьць стварэньне ідэялягічна падкаваных грамадзян _дзяржавы_ РБ (альбо іншай, бо гэта зноў жа характэрна для любой інашай) і паслухмяных шрубкоў уладнай сыстэмы, !клясычная адукацыя! мае надаваць уласьцівасьць мысьліць самастойна, ствараць грамадзян _свабоднага грамадзтва_, апэляваць не да абавязкаў, але да памкненьняў і творчасьці, не пасыўнага назіраньня рэчаіснасьці, але да сацыяльнай актыўнасьці. І тады вартасьць гэткага ЧАЛАВЕКА не будзе залежаць, ані ад дзяржавы, ані ад яе палітыкі, ані ад эканомікі й іншых чыньнікаў. Ён зойме сваё месца сярод _роўных_ а адсюль і галоўнае прызначэньне клясычнай адукацыі (чытай ВОЛЬНАЙ) стварэньне СВАБОДНАГА ГРАМАДЗТВА.
Зразумела, што любая дзяржава будзе супраціўляцца гэткай адукацыі (бо адзіны сэнс дзяржавы - улада), навязваючы стэрэатыпы "праільнай адукацыі", навешваючы лычкі іншадумцаў, "апазыцыянераў", а хутка і ворагаў народу, на усіх хто незгодны, адначасова паказваючы "эфектоўнасьць рэформы адукацыі" *моцнай дзяржавай*. Насамрэч, у розных краінах гэта па свойму, у большай ці меншай ступені лібэралізаванае, ці шчэ больш заціснутае, як напрыклад у Паўночнай Карэі. Але наша мэта - вытрымаць, прапаноўваючы АЛЬТЭРНАТЫВУ, спрычасьціцца да выхаваньня зусім іншага грамадзтва. СВАБОДНАГА ГРАМАДЗТВА.
Калі ж мэта іншая, ці вартая яна таго?