Добавлено: 21 ноя 2006, 16:33
Колькі %% перакладзена?
Здымайце з SVN. Там захоўваюцца любыя змены. Але ўлічвайце, што гэта будзе ВЕЛЬМІ неактуальны пераклад.ForeverLive писал(а):А ці засталіся дзе-небудзь апошнія варыянты перакладу KDE клясычным правапісам?
Угаварылі. Узяў з i18n.linux.by - падключыў дэбіянаўскі рэпазыторый. Даволі добра - там дзе не перакладалі бяздумна Белазарам з расейскай.booxter писал(а):Здымайце з SVN. Там захоўваюцца любыя змены. Але ўлічвайце, што гэта будзе ВЕЛЬМІ неактуальны пераклад.ForeverLive писал(а):А ці засталіся дзе-небудзь апошнія варыянты перакладу KDE клясычным правапісам?
Ага, замест таго, каб перакладаць арыгінал. І атрымліваецца, што замест толькі сваіх памылак будуць яшчэ памылкі расейскага перакладчыка, і глюкі Белазара. На шчасьце, я такое знайшоў толькі ў некаторых месцах.booxter писал(а):ForeverLive, наколькі ведаю, зараз Белазарам праганяюць новыя пераклады...
Вы не ў тэме. Тое, што на выхадзе Белазара, мае ў po-файле статус fuzzy, і не скарыстоўваецца пры кампіляцыі mo-файла. І толькі пасля прагону Белазарам паведамленні выпраўляюцца, пры гэтым знікае fuzzy-статус і такім чынам выключна выпраўленныя паведамленні трапляюць у mo-файл.Ага, замест таго, каб перакладаць арыгінал. І атрымліваецца, што замест толькі сваіх памылак будуць яшчэ памылкі расейскага перакладчыка, і глюкі Белазара. На шчасьце, я такое знайшоў толькі ў некаторых месцах.
Будзьце ласкавыя, паведаміце, што гэта за прадукт. Хай суполка ведае сваіх герояў.І наадварот, у адным месцы, дзе я ведаў пра ідыёцкі расейскі пераклад, беларускі перакладчык яўна скарыстаўся галавой па прызначэньні.
Гейма Konquest. Расейскі пераклад - суцэльны негатыў. Беларускі - адпавядае арыгіналу. Але калі б скарысталіся Белазарам, узяўшы за аснову расейскі пераклад - было б тое ж.Berserker писал(а):Будзьце ласкавыя, паведаміце, што гэта за прадукт. Хай суполка ведае сваіх герояў.І наадварот, у адным месцы, дзе я ведаў пра ідыёцкі расейскі пераклад, беларускі перакладчык яўна скарыстаўся галавой па прызначэньні.
Натуральна, гэта ад пачатку заганны падыход (бо а) перакладаюць з расейскай, а не беспасярэдне з ангельскай і б) ну, машынны пераклад ёсьць машынны пераклад з усімі ягонымі хібамі). Для лякалізацыі сьлед карыстацца праграмамі на базе памяці перакладаў (мая ўлюбёнка OmegaT). якія, inter alia, дазваляюць кантраляваць тэрміналёгію.booxter писал(а):ForeverLive, наколькі ведаю, зараз Белазарам праганяюць новыя пераклады, а потым атрыманыя паўфабрыкаты правяраюць.