Страница 1 из 1

Знік курсор у root-вакне X-оў

Добавлено: 08 июн 2006, 10:46
Victor Gr.
Знік курсор у root-вакне Xorg-а. Замест яго - крыж.

WM у мяне - kwin.
Раней карыстаўся kdesktop, openbox - усё было добра. А потым вырашыў выкарыстоўваць толькі xsetroot, каб рабіць фон, без усялякіх desktop-аў. І курсора няма.

Таксама курсора няма ў некаторых месцах GTK(1,2)-шных праграм (у меню, напрыклад). А вось у QT-шных - ёсць усюды!

Парайце, калі ласка, што зрабіць, каб выправіць становішча?

X Window System Version 6.9.0 (Debian 6.9.0.dfsg.1-4 20060114230205 David)

Добавлено: 08 июн 2006, 10:57
Llama
Victor Gr., дык а калі не выкарыстоўваць xsetroot - то курсор з'ящляецца, ці як?

Добавлено: 08 июн 2006, 11:14
Victor Gr.
Llama, нажаль не. Усё выклядае так.
xsetroot малюе толькі колер фона, выклікаецца з .xinitrc:

xsetroot -mod 4 4 -fg rgb:48/50/68 -bg rgb:50/58/70

У xsetroot ёсць ключы адказныя за курсор:

Код: Выделить всё

  -cursor <cursor> <mask>
  -cursor_name <cursor>
Але як іх выкарыстоўваць, я так і не зразумеў...

Таксама, цікава, што ёсць нават каталог "/etc/X11/cursors/".