Страница 1 из 1

Ратуйце! Знікла 256 Мб памяці!

Добавлено: 09 июл 2006, 00:12
Victor Gr.
Апошні час усё думаў: чаму ж так комп павольна працуе?... Часценька стаў паглядаць у top. Толькі зараз дайшло, што Used mem: 244 ды Free mem: 8 ніяк у складзе не даюць 512, якія заўсёды ў мяне былі!

Праверыў! free:
Mem total: 255912 bytes.

Падумаў, справа ў Лінуксе?.. Перазагрузіўся, - BIOS таксама паказвае 256 ! Ператыкнуў у тры слоты - усюды 256!

Планка АДНА! На 512. Samsung PC133 SDRAM. 16 чыпаў. Раней працавала! А калі перастала не ведаю... Не гляжу звычайна на памяць.

Маці: GA-6VX7-4X.

Ёмаё. Што, можа проста так узяць ды знікнуць палова памяці з адной планцы?? Нават калі згарэла.

Можа згарэць? Дакладна кажу: тыдзень таму прыехаў падому пасля выхадных... Уключыў кампутар ды пасля 2 дні ў пакое стаяў водар чагосьці палёнага. Але не мог зразумець што. І комп нюхаў і ўсё. Няўжо гэта яна згарэла???

(Аглядзеў знешне - нізде нічога абвугленага, пацямнелага няма...)

Комп ніхто не чапаў наогул.

Блін, гэта ж грошы...

Добавлено: 09 июл 2006, 04:33
Llama
goto rom.by

Добавлено: 09 июл 2006, 11:35
Victor Gr.
Llama, дзякуй!

Прачытаў там усё, задаў пытанне...

Бачыў толькі, што гэта можа быць з-за БП ці CMOS.