Страница 1 из 1

Што такое hi у вывадзе top?

Добавлено: 10 мар 2007, 12:50
Victor Gr.
Сябры!

Учора раптам сістэма пачала працаваць вельмі марудна. Экран кансолі прамалёвываўся па 5 с. Набраў top - гляжу - а ніводны працэс болей за 5% CPU не бярэ, але! У радку CPU значэньне hi пад 80-90%!

Папрыбіваў усіх: голая сістэма, але ўсё-роўна. Нават init 1 не дапамагло - прыйшлося рэбуціцца.

Што цікава: праглядаў man top, але адказу не знайшоў. Што ж за такое hi?

Дзякуй!

Добавлено: 10 мар 2007, 12:56
nab
hardware interrupts

Добавлено: 10 мар 2007, 14:13
Victor Gr.
nab, зразумела :).

Справа ў тым, што пасьля перазагрузкі АС паведала мне, што ня можа знайсьці інтэрфейс eth1, таму што no such device. Адразу думка пала на зьнешні мадэм, які быў на eth1, але пасьля, рэбутнуўшыся ў windows, ва ўласьцівасьцях сістэмы ўбачыў, што праблемы з сеткавай карткай. Яна ... ммм... так бы мовіць... вывалілася... :)

Дзякуй! :)