Страница 1 из 1
Падзелы вінта і хуткасьць - ці ёсьць розніца?
Добавлено: 14 мар 2007, 00:13
Victor Gr.
Вось такое пытаньне:
у плянах набыць вінт гігоў на 250-300. Зараз на вінце 80 Гб маю адзін падзел hda1 ды swap у пачатку вінта. Так мне зручней: ня трэба клапаціцца колькі месца засталося на кожыным падзеле ну і г. д.
Але задумаўся: а на вялікім вінце, ці будзе адрозьняньне ў хуткасьці пры падзеле вінта на некалькі падзелаў і на адзін?
Што яшчэ ад гэтага залежыць? Напрыклад, можа службовыя зоны будуць больш месца займаць?
Карацей, што я праіграю, калі зраблю на вінце толькі адну вялікую парціцыю?
Добавлено: 14 мар 2007, 00:23
Llama
Раю дадаць мазгоў ды забыцца пра своп, тым больш што 1Gb дастаткова для дэсктопа.
А залежнасць хуткасці ад месяца зразумела ж ёсць - больш cпачатку, менеq напрыканцы - глядзі тэсты свайго дыску.
Добавлено: 14 мар 2007, 01:47
Victor Gr.
Llama, спрабаваў забыцца пры 512 Мб аператывы - не атрымалася, усё ж, той жа FF з'ядае ўсю памяць

. Звыкла, пасьля нармальнага працоўнага дня, у свапе да 300 Мб ляжыць.
Ну я маю на ўвазе, -- адзін падзел на весь 250 Гб вінт. Ці ня будзе тут катастрафічнага падзеньня хуткасьці? Ну, напрыклад, з-за таго, што прыйдзецца захоўваць ВЯЛІКУЮ табліцу inodes і пошук па ёй будзе доўгім.
ФС - ext3.
Добавлено: 14 мар 2007, 09:56
Quantum
А ты не карыстайся ext3.
Дзеля вялікіх падзелаў ёсьць XFS і reiser - калі файлы найбольш вялікага ці малога памеру адпаведна.
Добавлено: 14 мар 2007, 12:08
Victor Gr.
Quantum, значыць, мая дагадка верная?
Чым большы памер партыцыі, тым болей службовай інфармацыі трэба храніць на ім?
А ці ёсьць якія зьвесткі: як можна разьлічыць колькі будзе займаць табліца інодаў?
Добавлено: 14 мар 2007, 13:28
Quantum
Здагадка верная й лягічная - на кожны файл трэба некаторая колькасьць службовай інфармацыі. Але хуткасьць пошуку інфармацыі у файлавай сыстэме залежыць больш ад пабудовы гэтай службовай, інфармацыі чымся ад яе памеру. Таму reiser і XFS, дзе метаданьні пабудаваныя ў выглядзе збалансаваных двайковых дрэваў, будуць праводзіць пошук хутчэй за ext2/ext3, дзе выкарыстаныя простыя ўладкаваныя сьпісы.
Акрамя таго, reiser дадаткова аптымізаваны дзеля працы з падзеламі, дзе захоўваецца вялікая колькасьць малых файлаў (каталёгі /etc, настаўленьні ў /home). XFS аптымізаваны дзеля файлаў вялікага памеру (найлепшая файлавая сыстэма дзеля каталёгаў з фільмамі etc.)
Добавлено: 14 мар 2007, 16:13
Punker
А вот давно хотел спросить: ext3 в дефрагментации не нуждается?
Добавлено: 14 мар 2007, 17:16
Victor Gr.
Quantum, а для ext3 ёсьць фіча "dir_index". Уключае пабудову HTree для партыцыі.
Добра. Тады спытаю так: колькасьці службовай інфы на адной партыцыі 250 Гб будзе большай за сумарную колькасьць інфы на 5 партыцыях па 5 Гб? (размова яшчэ пра ext3).
Punker, чыў, што пачынаецца шалёная фрагмэнтацыя пасьля 95% запоўненасьці.
Не хачу спрабаваць іншыя ФС, таму што проста гэтага пакуль нічога не патрабуе.