LVEE-2007 - пачатак рэгiстрацыi удзельнiкау
Добавлено: 15 апр 2007, 23:52
Minsk Linux Users Group запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у штогоднім зьлёце "Linux Vacation/Eastern Europe" (LVEE). Мерапрыемства адбудзецца з 14 па 17 чэрвеня, спалучаючы стасункі й актыўны адпачынак энтузіястаў вольнага праграмнага забесьпячэньня і Linux у прыватнасьці. Удзельнікі правядуць 4 незабыўныя дні на беразе возера ў запаведніку каля старадаўняга беларускага гораду Гародня.
Праграма LVEE 2007 уключае канфэрэнцыю, культурныя мерапрыемствы, адпачынак на прыродзе.
Цэнтральная падзея LVEE - міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя па пытаньнях вольнага праграмнага забесьпячэньня.
Мэта канфэрэнцыі - адкрыты абмен ідэямі й вопытам сярод распрацоўнікаў і карыстальнікаў вольнага ПЗ, стварэньне ўмоваў для ўсталяваньня паміж імі асабістых стасункаў. Плянуецца таксама выданьне друкаванага зборніку выкладаў канфэрэнцыі.
У першую чаргу на зьлёт запрашаюцца ўдзельнікі праектаў па распрацоўцы й распаўсюджваньню вольнага праграмнага забесьпячэньня, а таксама ўсе, хто падзяляе ягонаю філязофію. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб LVEE 2007 і падаць заяўку на ўдел магчыма на старонцы: http://lvee.org.by
Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 чэрвеня.