Страница 1 из 1
USB-флэшка: немагчыма стварыць файл/дырэкторыю
Добавлено: 05 ноя 2007, 11:54
dg333
Паўстала нейкая містычная праблема з флэшкай: у корані не магу стварыць файл або дырэкторыю — сыстэма (як Лінукс, гэтак і Віндаўз) піша, каб зьняў засьярогу ад запісу. Аднак такой засьцярогі няма! Сама флэша нармальна маньціруецца і пад Лінуксам (усе файлы і дырэкторыі з дазволамі rwx або rw-), і пад Віндаўзам. Пры гэтым, калі файл (або дырэкторыя) ўжо існуе, яго можна выдаліць або перапісаць на навейшы. Можна таксама бесьперашкодна ствараць файлы і/або паддырэкторыі ўнутры ўжо існуючых дырэкторыяў. Як даць гэтаму рады? Ня тое каб гэта мне надта ўжо і замінала, але ж загадка...
Добавлено: 05 ноя 2007, 13:40
Llama
ну найперш пакажыце вывад dmesg пасля падключэння флэшкі ну і вывад mount пасля звароту да яе.
Добавлено: 05 ноя 2007, 18:40
Victor Gr.
dg333, пытаньне: ці шмат файлаў у карані флэшкі?
Здаецца мне, у FAT ёсьць нейкае абмежаваньне на колькасьць файлаў у адным каталёгу. І абмежаваньне гэтае ня вельмі вялікае.
Альбо размова ідзе пра тое, што флэшка амаль пустая?
Добавлено: 05 ноя 2007, 20:45
kisa
Я видал машины под DOS, у которых в корне валялось около полусотни файлов и папок, и можно было ещё создавать. На FAT16.
Может, флешка или гм... не очень новая (как - то срабатывает механизм распределения записи по разным ячейкам и его ограничения), или с какими-то фирменными функциями защиты инфы, не полностью отключенными
?
Добавлено: 05 ноя 2007, 23:20
dg333
Victor Gr., файлаў у карані 184. І 47 дырэкторыяў. Але раней было нават болей.
kisa, флэшцы сама болей год (дакладней ня памятаю). Функцыяў абароны інфармацыі раней не назіралася ніякіх.
Добавлено: 05 ноя 2007, 23:36
dg333
Victor Gr., гэта яно! Перамясьціў два тузіны файлаў у паддырэкторыі, і корань зноў дазваляе запіс. Дзякуй!