Страница 1 из 1
Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 11:30
Quantum
Зь некаторым імпэтам ад мяне ды Microsoft сыстэмны адміністратар на працы вырашыў правесьці эксперымент па прыдатнасьці linux дзеля офіснага планктону. З гэтае мэтай на некалькі машынаў быў пастаўлены Debian Lenny з лакаллю UTF-8.
Літаральна на першы дзень была напатканая праблема - openoffice адмаўляецца ставіць пераносы.
Шляхам эксперыментаў было высьветленае, што:
Ані пастаноўка openoffice.org-hyphenation-ru з sarge, ані капіяваньне файла hyph_ru_RU.dic зь інфрарэсурсаўскай зборкі дзеля windows (у якой пераносы ставяцца) - не дапамагаюць.
Пераносы не працуюць ва ўсіх мовах, што карыстаюцца кірыліцай. Дзеля лацінкі ўсё працуе.
Перавод hyph_ru_RU.dic з koi8-r у utf-8 - не дапамагае.
Google ніколі не напаткаў падобнае праблемы.
Ці хто мае якія думкі з гэтае нагоды? Бо будзе шкада, як добры пачын будзе пахаваны такой лухтой.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 11:50
dg333
Ну, пачаць хаця б з такой дробязі як вэрсія ООо. Далей, што значыць «адмаўляецца ставіць»? Не працуе аўтаматычна, або не працуе нават праз мэню?
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 13:20
Llama
Паставіў сабе OO3 Інфраўскі (deb0-пакетамі) - пераносы працуюць.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 14:11
dg333
Llama мае рацыю: лепей ставіць інфрарэсурсаўскую зборку, тады расейская — без праблем.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 14:53
Quantum
Паспрабую.
Але ўсё адно, цікава...
P.S. Openoffice 2.4.1, JRE 1.5.0, ані аўтаматычна, ані праз меню.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 15:49
dg333
dictionary.lst ў студыю!
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 16:11
dg333
Чыста для даведкі, вось што ў мяне для расейскай:
адпаведна, ў дырэкторыі са слоўнікамі маю файл hyph_ru_RU.dic.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 17:01
kdu
Дарэчы, Инфра-Ресурс толькі што выпусьціў вэрсію 3.0.0.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 24 окт 2008, 19:41
Quantum
dg333, як ні дзіўна, я таксама маю тое самае. Разам з
HYPH en US hyph_en_US
Дык ангельскі тэкст пераносіць. А рускі - адмаўляецца. Пры гэтым ніякіх памылкаў не выдае, затое піша, што "расстаўлянне пераносаў скончана".
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 27 окт 2008, 11:04
dg333
А мова тэксту сапраўды расейская? Правер.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 28 окт 2008, 18:23
Quantum
І мова тэкста сапраўды расейская...
А што наконт зборкі ад ІнфраРэсурс'у - нейкую лухту яны зрабілі. Дэбіанаўскія пакеты, але не карыстаюць са стандартнага дрэва /usr, а ставяцца ў /opt. У выніку - пакет з рэпазітарыю да яго ўжо не дадасі (ва ўсялякім разе без бубна ды буйного напільніка). $PATH таксама рукамі трэба правіць.
Карацей, нешта не надхнілі яны мяне...
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 29 окт 2008, 10:04
dg333
Quantum, прычапі сюды прыклад файла, цікава было б паглядзець.
а ставяцца ў /opt
Дык здаецца ж, гэта цяпер найкашэрнейшы спосаб усталёўкі ў Лінуксе
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 29 окт 2008, 12:57
Quantum
dg333, прыклад якого файла цябе трэба?
А након кашэрнасьці - гэдак мы хутка прыйдзем да таго, што й бібліятэкі кожная праграма будзе за сабой цягнуць... А там ужо й да рэестру побач...
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 29 окт 2008, 14:56
dg333
Хоць якога, дзе пераносы не працуюць.
Re: Не працуюць пераносы ў Openoffice
Добавлено: 29 окт 2008, 15:21
grub
Quantum, усё правільна наконт /opt -- калі пакет не належыць да афіцыйнага дыстрыбутыву, там яму й месца