Страница 2 из 2

Добавлено: 21 дек 2007, 00:50
booxter
Fright, хлопец пяяў не па-беларуску. Якую культуру ён там развіваў? крэольскую? каланіяльную?

Добавлено: 21 дек 2007, 21:05
Quantum
Да "культуры" Эўрабачаньне (у т.л. дзіцячае) мае дачыненьне хіба што ў азначэньні культуры як усяго таго, што было створанае людзьмі але не прыродай.
З боку ж больш агульнапрызнанага вызначэньня - нават Cannibal Corpse большая культура за Эўрабачаньне.

Добавлено: 21 дек 2007, 21:29
Fright
booxter писал(а):Fright, хлопец пяяў не па-беларуску. Якую культуру ён там развіваў? крэольскую? каланіяльную?
Такое пытанне не мае сэнсу, бо у нас дзяржаўных мовы пакуль дзве.
Ну ня ведае хлапчук другой акрамя рассейскай. Дык што?
Я, напрыклад, трагедыю з гэтага не раблю.
А тое, што не спявалі па беларуску пытанне другое. Ілі ганьба не беларусам? Так?
Quantum писал(а):З боку ж больш агульнапрызнанага вызначэньня - нават Cannibal Corpse большая культура за Эўрабачаньне.
Quantum, гэта не культура, а зьява.

Добавлено: 22 дек 2007, 00:55
booxter
Fright, тое, што хлапчук, які стала жыве ў Беларусі і ходзіць тут у школу, не ведае дзяржаўнай беларускай мовы - гэта і ёсць ганьба краіне. Дый не веру, што хлопчык не зможа спяяць адну песню па-беларуску. Не ён прымае рашэнні аб сваім рэпертуары.
Але "якасць" гэтага конкурсу ўсё адно застанецца ніжэй плінтуса, хоць нават на санскрыце ўсе будуць пець.

Добавлено: 22 дек 2007, 04:25
ZLo
Какие деньги на евровидение? О чем вы??? В комсомолке (если не ошибаюсь) мама девочки рассказывала, что исключительно папа оплачивал все расходы на запись\костюмы\поездку и проч. А оргкомитет не хотел ее (девочку) пускать на евровидение...

Добавлено: 22 дек 2007, 15:11
bobrik
Камсамолку не раю столькі чытаць, і не такое даведаесься. І пры чым тут нейкая дзевачка? Здаецца ж малчык нешта "заваяваў". Ці я зусім адстаў ад сучаснай культуры?

Добавлено: 22 дек 2007, 21:14
grub
bobrik, дзевачка -- Ксенія Сітнік.

Як толькі яе ўзялі ў "забеларускі" абарот, маці адразу перастала распавядаць аб тым, як дзяржава "прымазваецца" да перамогі, дзеля якой не варухнула ані пальцам.

Добавлено: 22 дек 2007, 22:10
Fright
booxter писал(а):Не ён прымае рашэнні аб сваім рэпертуары.
несумленна
Але "якасць" гэтага конкурсу ўсё адно застанецца ніжэй плінтуса, хоць нават на санскрыце ўсе будуць пець.
Чаму тады эýрапейцы яго праводзяць? Накшалт, ня дурнi.

Калiсь у Беларусi, у 20-х гадах прошлага стагодзя, было чатыры дзяржаýных мовы. Цi ведаеце аб гэтым?

Добавлено: 22 дек 2007, 22:29
bobrik
Fright, не сумнявайся, што ведаюсь ;) Ведаеш, колькі грошаў на эўрабачаньні можна зрабіць? не бясплатна ж усё робіцца

Добавлено: 22 дек 2007, 22:55
Fright
bobrik писал(а):Ведаеш, колькі грошаў на эўрабачаньні можна зрабіць? не бясплатна ж усё робіцца
Па якiх схемах вызначаецца краiна правядзення конкурсу?
Пераможца не гарант, як на дарослых конкурсах.

Добавлено: 23 дек 2007, 00:11
Jampire
Пры чым тут мова, на якой спяваюць беларусы. Трэба мысліць глабальна і выкарыстоўваць сваю гэапалітычнае палажэнне)))! Вось калі б ён спеў па-беларуску, яшчэ не вядома прагаласавалі б так за нас суседзі і краіны, дзе гістарычна шмат людзей хоць як ведаюць русскую мову, ці не. Тут трэба развіваць сваю стратэгію :wink: .

Добавлено: 23 дек 2007, 01:40
booxter
Між іншым, другое і трэцяе месца атрымалі адпаведна армяне і сербы, якія, вядома, спявалі па-армянску і па-сербску адпаведна. Але гэта ім не перашкодзіла атрымаць другое і трэцяе месца. Пэўна, тут пытанне не стратэгіі выступлення.
Fright, ведаю, дык што, па-жыдоўску мусім цяпер пець, бо там таксама нашы людзі?.. Што да "Чаму тады эýрапейцы яго праводзяць? Накшалт, ня дурнi." адкажу словамі героя Біла Мюрэя з фільма "Дзень сурка": Людзям падабаюцца кіўбаскі з крывёю... Людзі наогул ідыёты!

Добавлено: 23 дек 2007, 15:42
Fright
Дык што, пачнем паляванне на ўдзельнікаў конкурсу?
Бо не жадаюць па беларуску, а жадаюць па жыдоўску і рассейску.

Добавлено: 23 дек 2007, 18:47
booxter
Fright, ага, толькі адкапаю дзедавы кулямёт... Наогул, можа скончым?..

Добавлено: 24 дек 2007, 00:02
Fright
booxter писал(а):Наогул, можа скончым?..
Скончым што?
Размовы на тэму: чаму трэба бэсціць дзіцячы конкурс?
Спрэчкі наконт: чаму трэба пазбавіць малых стаць вядомымі?
Пікіроўку аб забараненні хлапчукам і дзяўчынкам размаўляць на сваёй мове?
Ці нешта іншае?